«Газавы шантаж» Захаду: Еўропа скарачае экспарт, «Газпрам» спыняе пастаўкі ў Латвію

ЕС спрабуе злезці з «энергетычнай іголкі» Расіі, але працэс гэта няхуткі і нятанны. Расія ж выкарыстоўвае залежнасць Еўропы ад свайго газу як інструмент шантажу.

5ffa445af8e3f7b2f35419c581e0375f.jpg


Адзін з абавязковых пунктаў сёлетніх абмежавальных мер у дачыненні да Расіі — скарачэнне спажывання расійскіх газу і нафты. У пошуку альтэрнатыўных крыніц энерганосьбітаў ЕС паступова змяншае аб'ёмы экспарту з Расіі.
Ад моманту нападу Расіі на Украіну еўрапейскія краіны скарацілі спажыванне расійскага газу ўдвая, пры гэтым гучыць пастаянная крытыка на адрас чыноўнікаў, якія працягваюць закупляць газ у агрэсара.
У чэрвені цалкам спыніўся газаправод «Паўночны паток-1». Тады газ цалкам перастала атрымліваць Францыя. Найбольш востра гэтая праблема стаіць у Германіі, якая не гатовая адмаўляцца ад расійскага газу і балюча перажывае спробы шантажаваць яе праз недахоп газу. Нагадаем, на днях «Газпрам» скараціў удвая пастаўкі газу на нямецкім кірунку.
Сёння стала вядома, што спыненыя пастаўкі газу ў Латвію. Яшчэ ў мінулым годзе латвійскі рынак на 90% залежаў ад паставак «Газпрама». У сярэдзіне ліпеня латвійскі ўрад прыняў забарону на экспарт расійскага газу з 2023 года, а на днях стала вядома, што Латвія пачала закупляць газ у Расіі праз пасярэдніка — таму што прамыя закупкі прадугледжваюць аплату ў расійскіх рублях.