Катастрафічнае падзенне грузаабароту: Як памірае галіна грузаперавозак?
Зарабляць на геаграфічным становішчы Беларусі было нескладана. Транспартная сфера прыносіла нашай краіне значныя даходы. Але і гэту галіну напаткалі сур'ёзныя праблемы. Падзенне пачалося яшчэ другой паловы мінулага года — і з таго часу яно толькі ўзмацняецца.
Некаторыя галіны беларускай эканомікі для краіны — як нафты для Расіі ці турызм для Італіі — гэта сферы, перавага ў якіх у краіны ёсць па вызначэнні. Зарабляць у гэтых галінах можна шмат і досыць лёгка. Каб страціць гэтыя бясспрэчныя перавагі, спатрэбіцца прыкласці мноства высілкаў, разважае тэлеграм-канал "Нашы грошы". Сёння мы бачым, як гэта робіць Расія, нешта падобнае адбываецца і з Беларуссю.
У Беларусі не ўсё так добра з багатымі нетрамі, як у РФ, таму нашымі "нафтай" і "газам" былі транспартная і IT-галіны. Але беларускае кіраўніцтва здолела дамагчыся таго, што цяпер і гэтыя галіны трапілі ў няпростую
Як цяпер ідуць справы з транспартам у Беларусі?
Беларусь сапраўды знаходзіцца ў вельмі выгадным месцы — на перасячэнні транспартных калідораў як з поўначы на поўдзень, так і з захаду на ўсход. Прычым гэта тычыцца не толькі аўтамабіляў, але і чыгуначнага, трубаправоднага, воднага, а цяпер і паветранага транспарту.
Дзесяцігоддзямі транспартная сфера прыносіла Беларусі прыстойныя даходы, прыцягвала інвестыцыі, стварала мноства працоўных месцаў.
Менавіта па гэтай натуральнай беларускай кропцы росту санкцыі ўдарылі найбольш хваравіта і адначасова найбольш відавочна.
Калі паглядзець на грузаабарот (паказчык, які адзначае, колькі праз Беларусь перавозіцца грузаў), то ўбачым, што падзенне пачалося ўжо з другой паловы мінулага года — і з таго часу яно толькі ўзмацняецца.
Сёння галіна ў глыбокай, мякка кажучы, яме. Калі першае паўгоддзе мінулага года мы скончылі са сціплым ростам у 1,4% да аналагічнага перыяду 2020 года, то цяпер пачалося катастрафічнае падзенне. Па выніках першага паўгоддзя 2022-га прасадка складае ўжо практычна 22%.
Для сферы — гэта вельмі трывожныя навіны, якія практычна азначаюць, што шэраг прадпрыемстваў сыдзе з бізнесу, таму што не зможа існаваць у такіх рэаліях.
Праблемы накрываюць галіну цяпер фактычна з усіх бакоў. Беларусь не можа вазіць у Літву калійныя ўгнаенні, на чым выдатна зарабляла наша чыгунка. Спыніліся чыгуначныя перавозкі ў паўднёвыя ўкраінскія парты. Скараціўся трафік праз Польшчу ў Еўропу. Вядома, пакуль гэта яшчэ не тычыцца найбольш адчувальных рэчаў, такіх, як фармацэўтыка або прадукты харчавання, але і існуючых ужо цяпер абмежаванняў дастаткова, каб казаць пра калапс галіны.
Пры гэтым у Беларусі расце экспарт на рынкі Расіі і Кітая. Але мы бачым, што гэта ніякім чынам не выпраўляе сітуацыю з грузаабаротам: ён падаў, падае цяпер і практычна напэўна будзе падаць у далейшым — прынятыя санкцыі ўжо ўступаюць у сілу і, магчыма, будуць уведзеныя новыя.
У такой галіне, як грузаперавозкі, Расія, як бы гэтага ні хацеў наш урад, ніколі не стане выратавальнай палачкай, якая гарантуе прымальнае "імпартазамяшчэнне".
Асобная гісторыя з трубаправодным транспартам — гэта сфера, у якой ад нас практычна наогул нічога не залежыць: Расія пампуе па трубах нафту і газ на сваё меркаванне, а мы атрымліваем за абслугоўванне і прадастаўленне тэрыторыі для транзіту сваю рэнту толькі ў выпадку, калі ёсць перапраўленыя аб'ёмы. Ёсць пастаўкі Еўропу — мы атрымліваем сваю частку даходаў, перакрылі вентыль — паступленняў няма.
Гэта яскравы прыклад таго, як наша краіна ў чарговай сферы цалкам завязала эканоміку галіны на жаданні і магчымасці ўсходняга партнёра. А гэты партнёр, калі прымае рашэнні, як гэта відаць ужо цяпер, у прынцыпе не звяртае ўвагі на беларускія інтарэсы.