Яўген Мірановіч: Выклятыя жаўнеры – толькі нагода для афіцыйнага Менску
Дыпламатычны канфлікт на лініі Менск – Варшава. Беларускія ўлады ініцыявалі ліквідацыю «Польскай школы» ў Берасці. Сілавікі правяраюць польскія адукацыйныя цэнтры ў Гародні, Баранавічах, Ваўкавыску. У эпіцэнтры канфлікту польскія выклятыя жаўнеры і Рамуальд Райс (Буры).
Прафесар Яўген Мірановіч лічыць, што выклятыя жаўнеры – толькі нагода для афіцыйнага Менску. – Не важна пра Бурага там гаварылі, ці не гаварылі. Але нагода была. Фактам ёсць, што міждзяржаўныя адносіны на гэты момант ёсць на многа-многа горшыя, чым былі год раней. Тут заўважаецца паслядоўнасць. Гэта сапраўды добра, што нейкія цэнтры польскага грамадства ў Беларусі аднаўляюцца. Прызнанне, што не ўшаноўвалі Бурага – гэта сведчыць пра тое, што ёсць агульнае разуменне, тое, што рабіў Буры – гэта было злачынства.
28 лютага ў польскай сацыяльнай школе ў Берасці прайшла імпрэза з нагоды дня памяці «выклятых жаўнераў». Яе наведаў консул Польшчы ў Берасці Ежы Цімафеюк. Беларускі бок цвердзіць, што на ўрачыстасці ўслаўлялі Рамуальда Райса (Бурага), адказнага за забойствы мірных жыхароў беларускіх вёсак на Беласточчыне. Польскі бок адмаўляе, што на ўрачыстасці ўсхвалялі Бурага.
Радыё Рацыя