Еўрасаюз павінен паказаць Расіі сілу

Еўрасаюз павінен працягнуць санкцыі супраць Крамля, стварыць сталыя базы NATO ва ўсходняй Еўропе і падтрымаць Украіну ўсімі магчымымі шляхамі. Вядучыя еўрапейскія эксперты губляюць ілюзіі ў стасунку да Масквы і раяць палітыкам заняць больш жорсткую пазіцыю. 



502911.jpg

Прычыны ўкраінскага крызісу і спосабы спыніць канфлікт абмяркоўвалі ў Варшаве ўдзельнікі канферэнцыі “Польшча—Расія: вынікі 2014 года”.

Крэмль свядома вырашыў разбурыць сістэму дамоваў, якая гарантавала мір у Еўропе — заявіў эксперт польскага Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Марэк Мэнкішак. У апошнія гады Расія ўзмацнілася і цяпер захацела перакраіць еўрапейскі кантынгент, бо ранейшыя правілы ёй не падабаюцца.

Многія расейскія палітыкі ды эксперты не хаваюць, што Масква парушыла міжнародная права. Пры гэтым захоп Крыму ды адпраўку баевікоў на Данбас яны апраўдваюць тым, што “Захад сам так робіць”.

Аргументацыю расійскага боку на дыскусіі прадставіў генеральны дырэктар Расейскага савета па міжнародных справах Ігар Картуноў.

www.radyjo.net__ecea9f97_84c6_4_5023d4c95903fb84124e277455ab466a.html


І. КартуноўГэта вынік доўгага працэсу. Ён быў пачаты не Расіяй, а яе заходнімі партнерамі падчас інтэрвенцыі ў Югаславіі, вайны ў Іраку, дзеянняў у Сірыі. Як у Маскве любяць казаць, “сваімі паводзінамі ва Украіне Расія пазбавіла Захад манаполіі на парушэнне нормаў міжнароднага права”. Многія ў Расіі лічаць, што Расія паступіла насуперак прававым нормам, затое па справядлівасці.

Аднаўленне Расіяй гэтай уяўнай “справядлівасці” ўжо прывяло да крывавай вайны ва Украіне. А ў далейшым можа прывесці да яшчэ большай катастрофы — кажа дырэктар брусэльскага Цэнтру еўрапейскіх рэформаў, а ў мінулым брытанскі дыпламат Ян Бонд.

www.radyjo.net__598906d6_d772_4_aab496efa2367bd399eb4e090d2ef94c.html


Я. БондКалі вы пачнеце сцвярджаць, што межы можна перасунуць, то з'явіцца шмат краінаў, якія таксама маюць тэрытарыяльныя прэтэнзіі, у тым ліку прэтэнзіі супраць Расіі. У Еўропе няма ніводнай краіны, якая існуе ў яе гістарычных межах. Польшча можа прыгадаць, што яе мяжа праходзіла далей на ўсход, Нямеччына можа выставіць прэтэнзіі супраць Польшчы ды запатрабаваць вярнуць Калінінград. Я ня думаю, што гэта ў інтарэсах Расіі.

Канфлікт ва Украіне можа перарасці ў вайну паміж Расеяй і краінамі NATO — папярэдзіў удзельнікаў дыскусіі расейскі аналітык Ігар Картуноў.

І. КартуноўГэтая вайна фактычна ўжо ідзе, праўда, пакуль у межах адной краіны. Калі не ўдасца дамовіцца, існуе пагроза несправакаванага пачатку ваенных дзеянняў паміж Расеяй і NATO. Напрыклад, сутыкненне самалётаў ці няправільна інтэрпрэтаваны сігнал аб запуску ракеты. У сённяшніх нервовых абставінах такія фактары могуць стаць трагічнымі і прывесці да непрадказальных наступстваў.

Расійскі аналітык заклікаў “уздзейнічаць на Маскву не толькі пугай, але і пернікам”, каб зацікавіць Расію ў спыненні вайны на Данбасе. Паддавацца на ваенны шантаж і ісці на саступкі Крамлю не мае сэнсу — перакананы польскі эксперт Марэк Мэнкішак.

www.radyjo.net__03f555c8_ce3c_4_9042e54142cd400b16cbcb8a106348dd.html


М. МэнкішакГэта б толькі пагоршыла канфлікт, а не вырашыла яго. Калі б еўрапейскія краіны саступілі Расіі ў пытанні Украіны, то патрабаванні Крамля пачалі б расці. Яны б датычылі ўжо не толькі Ўкраіны, а ўсёй постсавецкай прасторы. Пасля гэтага Расія б пачала ўмешвацца ва ўнутраныя справы асобных краінаў Еўразвязу і NATO. Таму прынцыповая пазіцыя пры захаванні камунікацыі з Расіяй з'яўляецца, на мой погляд, самай правільнай палітыкай.

Расея будзе выпрабоўваць цярплівасць Еўропы да тога моманту, пакуль не пачуе супраціў. Таму палітыка Еўразвязу да Расіі павінна быць рашучай і актыўнай. Толькі гэта дапаможа спыніць вайну ў Данбасе — перакананы Марэк Мэнкішак.

М. МэнкішакПа-першае, мы павінныя ўтрымліваць санкцыі і выразна даць зразумець, што мы іх узмоцнім, калі Расія пойдзе на эскалацыю канфлікту ва Украіне. Па-другое, мы павіныя быць актыўныя на інфармацыйным полі, стварыць расейскамоўныя тэлеканалы, якія вяшчалі бы на Расію з Еўропы. Мы павінныя падтрымліваць Украіну тэхнічна, фінансава і, калі спатрэбіцца, пастаўкамі зброі. Адначасова мы павіныя націскаць на ўрад Украіны, каб ён праводзіў неабходныя рэформы. Захад павінен таксама ўзмацняць свае абаронныя здольнасці і блакаваць каналы нефармальнага ўплыву, які Расія прасоўвае праз карупцыйныя схемы.

Акрамя гэтага, Еўразвяз павінен падтрымаць незалежнасць такіх краінаў, як Беларусь, Грузія, Малдова ды заахвоціць іх да рэформаў паводле еўрапейскіх стандартаў — падкрэсліў польскі эксперт.

Пакуль што ў супрацьстаянні з Захадам паігрывае менавіта Расея. Уладзіміру Пуціну не ўдалося перакроіць еўрапейскі парадак пад сябе. Наадварот, ён ізаляваў Расію і значна пагоршыў эканамічную сітуацыю сваёй краіны — кажа эксперт брусэльскага цэнтру Carnegie Europe Ульрых Шпэк.

www.radyjo.net__be3a577f_d618_4_b132a7b09b3298eb7b89b0021f848aa7.html


У. ШпэкПуцін згубіў Нямеччыну, якая была галоўным саюзнікам Расіі ў Еўропе. Цяпер 60% немцаў выступаюць за санкцыі. Пуцін згубіў Украіну. Расія не зможа вярнуць яе ў сваю сферу ўплываў у бліжэйшыя 10–15 гадоў. Расія ізаляваная на міжнароднай арэне. Яе выключылі з Вялікай васьмёркі. NATO ўпершыню пачало ўспрымаць Расію як рэальную пагрозу. Пуціну не ўдалося зрабіць Кітай сваім саюзнікам. Нарэшце, ён падарваў уласную эканоміку. Санкцыі вельмі моцна ўдарылі па ёй.

Аднак гэта не азначае, што Расія хутка выведзе войскі з Данбасу і аддасць Украіне Крым. Масква будзе абвастраць ваеннае супрацьстаянне — перакананыя еўрапейскі эксперты. 40% расійскага бюджэту на 2015 год пойдзе на абарону. Гэта даказвае, што Пуцін аддае перавагу ваенным сродкам вырашэння праблемаў — падкрэслівае брытанскі эксперт Ян Бонд.

Еўразвязу і ЗША трэба паказаць сваю сілу, іначай Крэмль будзе прасоўвацца ўсё далей — кажа Марэк Мэнкішак. “Самая правакацыйная і небяспечная палітыка ў стасунку да Расіі — гэта старацца не правакаваць яе”, — падсумаваў польскі аналітык.

www.radyjo.net__58e8fffe_356e_4_3fddc2b6c6723b2c96362d2da9b35880.html


www.radyjo.net__966d78fd_686a_4_f6968a786c097757dff48e43f2e820ce.html


Аляксандр Папкоў, www.radyjo.net