За час перамір'я Расія стварыла адзінае войска з баевікоў "ДНР" і "ЛНР" — Тымчук
Ваенныя фарміравання "ДНР" і "ЛНР" на дадзены момант ужо перабудаваныя.

Фота Reuters. За час «прымірэння» ваеннае кіраўніцтва РФ правяло перафарматаванне
Карыстаючыся "перамір'ем", камандаванне расійска-тэрарыстычных войскаў працягвае ўдасканальваць ўзровень баяздольнасці сваіх фармаванняў. Як піша ў сябе ў Facebook нардэп Дзмітрый Тымчук, на сённяшні дзень яно здолела стварыць адзіную камандную структуру т. зв. "Арміі Новороссіі".
"Ваенныя фарміраванні "ДНР" і "ЛНР" на дадзены момант ужо перабудаваныя і маюць выразную структуру, у тым ліку ў галіне аператыўнага і адміністрацыйнага кіравання, будуюцца і дзейнічаюць па адзіным плане і адзінай задуме", — піша ён. Паводле інфармацыі Тымчука, падчас "перамір'я" ваеннае кіраўніцтва РФ правяло перафарматаванне бандфармаванняў "ЛНР" і "ДНР" і фарміраванняў, перакінутых на Данбас расійскіх наймітаў, яны падпарадкоўваюцца адзінай сістэме камандавання і ствараюць цалкам баяздольную армію.

Раней паведамлялася, што баевікі "Горлаўскага гарнізона" выкарыстоўваюць "спецыфічныя" тыпы ўзбраення.
Паводле tsn.ua