Лаву Клінтана ў Курапатах зноў разбурылі

Мемарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах пастаўлены ў 1994 годзе прэзідэнтам ЗША, канчаткова разбураны, паведамляе Радыё Свабода.

lava.jpg

Пра гэта Свабодзе паведаміла актывістка абароны Курапатаў Ганна Шапуцька.
«Налічылі больш за 14 кавалкаў. 4 адносна вялікія ляжаць на пастаменце, іншыя раскіданыя вакол, вянок таксама разламаны. Пастамент цэлы, але лава разбураная. Прычым бачна, што цэлая сцежка вытаптаная ад лесу да лавы. Відаць, не адзін раз туды-сюды хадзілі. Магчыма, і не адзін чалавек», — сказала Шапуцька.
Час, калі ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму, ёй не вядомы.
На месца здарэння выклікалі міліцыю.

lava_2.jpg

lava_3.jpg

Паводле актывісткі Алены Талстой, 5 лютага ў абед лава Клінтана яшчэ не была зноў разбітая.
«Тады ўсе 4 кавалкі яшчэ ляжалі складзеныя побач на пастаменце. Іншых разбурэння не было», — сказала Алена Талстая.

Гісторыя і сучаснасць «лавы Клінтана». Асноўнае

1 лютага невядомыя разбілі «лаву Клінтана» ва Ўрочышчы Курапаты. Следчы камітэт завёў крымінальную справу за вандалізм. Амбасада ЗША заклікала беларускія ўлады расследаваць здарэнне і пакараць вандалаў. Пазней лаву зноў разбурылі.
«Лава Клінтана» — мемарыяльны знак памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты, адкрыты ў 1994 годзе прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам падчас візіту ў Мінск.

Пашкоджаная вандаламі «лава Клінтана» ў Курапатах, 2 лютага 2019

Пашкоджаная вандаламі «лава Клінтана» ў Курапатах, 2 лютага 2019

Каменную лаву з надпісам «Ад народу Злучаных Штатаў Амерыкі народу Беларусі дзеля памяці» прывезлі ў Менск за дзень да візіту Клінтана.
Ад 2001 году вандалы неаднаразова апаганьвалі «лаву Клінтана».

lava_6.jpg

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

​У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Даследчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.