На Дзень Волі ў Мінску запланаваны шэсце ад прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і мітынг на плошчы Бангалор

На Дзень Волі 25 сакавіка ў Мінску запланаваны шэсце ад прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і мітынг на плошчы Бангалор, паведаміў старшыня грамадскага аргкамітэту па святкаванні 94-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, старшыня грамадзянскай ініцыятывы Рада беларускай інтэлігенцыі, кінарэжысёр і педагог Уладзімер Колас.
 



412758d043dd247bddea07c7ec558c31.jpg

На Дзень Волі 25 сакавіка ў Мінску запланаваны шэсце ад прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і мітынг на плошчы Бангалор, паведаміў старшыня грамадскага аргкамітэту па святкаванні 94-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, старшыня грамадзянскай ініцыятывы Рада беларускай інтэлігенцыі, кінарэжысёр і педагог Уладзімер Колас.
 

Паводле яго слоў, у планах аргкамітэта, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных партый і рухаў краіны, — правядзенне пасяджэння круглага стала, адкрыццё мастацкай выставы і арганізацыя ўрачыстай імпрэзы з канцэртам. Як адзначыў Колас, гэты план будзе зацверджаны на чарговым пасяджэнні аргкамітэту 27 лютага. “У сваім звароце да сябраў аргкамітэту я падкрэсліў, што найлепшым падарункам беларускаму народу да Дня Волі стане навіна аб кансалідацыі дэмакратычных партый і рухаў у пытаннях стратэгіі і тактыкі падчас парламенцкай выбарчай кампаніі, — сказаў старшыня аргкамітэта.
У сваім лісце ад 23 лютага да старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы Колас падкрэсліў, што “для нас ёсць вялікім гонарам падтрымка Радай БНР ініцыятывы РБІ па стварэнню аргкамітэта Дня Волі з шырокім прадстаўніцтвам усіх дэмакратычных партый і рухаў краіны. Колас паведаміў старшыні Рады БНР, што 17 лютага на першым пасяджэнні аргкамітэту Сурвіла была абраныя яго ганаровым старшынёй.
Хацеў бы адзначыць, што нашая ініцыятыва была выкліканая прапановамі прадстаўнікоў палітычных партый, бо РБІ і раней імкнулася выконваць місію па кансалідацыі беларускага дэмакратычнага актыву, яднаць усе здаровыя сілы краіны дзеля адстойвання галоўных нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцяў: мовы, гістарычнай памяці, дзяржаўнай незалежнасці, свабоды слова і свабоды выбару.
На вялікі жаль, цяперашнія беларускія ўлады не разумеюць і не шануюць вартасці гэтых каштоўнасцяў. Прычыну гэтага можна патлумачыць і агрэсіўным уздзеяннем крывадушнай імперскай прапаганды, якому падвяргалася масавая свядомасць беларусаў на працягу сямі дзесяцігоддзяў савецкай улады, і некалькіх стагоддзяў улады Расійскай імперыі.
Менавіта таму адной з галоўных мэтаў, якія мы ставім перад сабой пры арганізацыі гэтага свята, ёсць асветніцтва. Мы збіраемся нагадаць як мага большай колькасці беларусаў, у тым ліку і прадстаўнікам беларускіх уладаў, пра важнасць акту заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі, якую дагэтуль імкнуцца прынізіць ці дыскрэдытаваць некаторыя “афіцыйныя гісторыкі ды ідэолагі
, — гаворыцца ў лісце.
Ад імя РБІ і аргкамітэта, Уладзімер Колас заклікаў усіх беларусаў далучыцца да ўшанавання 94-й гадавіны БНР, патрабаваў ад беларускіх уладаў да гэтай даты вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных. “Мы заклікаем улады да перамоваў па нармалізацыі сітуацыі ў краіне, і перадусім — па забеспячэнні свабодных і дэмакратычных выбараў, — адзначаецца ў лісце.
Ад імя Рады беларускай інтэлігенцыі і аргкамітэту па святкаванні Дня Волі 25 сакавіка Колас выказаў Івонцы Сурвіле “самую шчырую ўдзячнасць за Вашую падтрымку, пажадаў “моцнага здароўя і поспехаў у Вашай высакароднай і такой неабходнай нам усім справе.