«Нічога, акрамя 70-гадовага хворага старога, ад беларускай стабільнасці ўжо не засталося»
Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі» аналізуе прычыны, чаму Польшча так не адкрыла пункт пропуску ў Баброўніках, а таксама кпіць з візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію.
«Учора польскі міністр замежных спраў сказаў, што Польшча не будзе адкрываць памежны пераход у Баброўніках, — піша тэлеграм-канал. — Хоць вось літаральна тыдзень таму польскі прэм'ер казаў, што пераход, напэўна, можна будзе адкрыць. Калі толькі ваеннае камандаванне не скажа, што гэта «можа аказаць негатыўны ўплыў на нашу бяспеку».
Ну і літаральна, як толькі ён гэта сказаў, мігранты з беларускага боку паранілі траіх польскіх памежнікаў. Таму што варта было польскаму прэм'еру намякнуць на адкрыццё пераходу, як мігрантаў з беларускага боку стала больш і мігранты з беларускага боку сталі агрэсіўней.
Хоць, здавалася б, беларускім уладам цяпер жа вельмі спатрэбілася б адкрыццё гэтага памежперахода. Не толькі таму, што праз два памежныя пераходы можна перавезці больш за ўсё карыснага, чым праз адзін. Але гэта ж потым яны маглі б запусціць цэлы дыпламатычны працэс. Наладзіць канструктыўны дыялог як яны любяць. «Мы іх падманем, а яны нам заплацяць».
І ўсё што для гэтага трэба — пацярпець літаральна некалькі дзён. А там бы пераход адкрыўся. А калі б ён адкрыўся, можна было забаўляцца з мігрантамі далей. Таму што гэта ж трэба прайсці доўгі шлях бюракратычных працэсаў, каб закрыць адкрыты пераход зноўку.
Але не. Беларускія ўлады не захацелі стрымаць сваіх мігрантаў у межах нават гэтыя некалькі дзён.
А ўсё чаму? Таму што як толькі камусьці прапануюць кампрамісы ён адразу лічыць, што ўжо перамог. А калі ён перамог, то якія могуць быць кампрамісы, акрамя «каяцца на каленях»?
Хтосьці не сумняваецца, што ён пераможа. Сёй-той жа ўпэўнены, што супраць яго велічы мала што можа выстаяць у гэтым далікатным свеце. Таму што апошнія тры гады сяму-таму ўвесь час распавядаюць пра яго сусветнае значэнне. А калі ты ў такім немаладым ужо ўзросце, паверыць у сваё сусветнае значэнне лёгка і прыемна. Калі чалавеку ўжо мала чаго засталося, хочацца паверыць у што-небудзь добрае.
Таму вось паехаў сёй-той у Манголію, каб расказаць манголам пра Чынгісхана. Ну, таму што яны ж... манголы. А ён жа гісторык. І пагадзіся, цалкам відавочна, хто ведае пра Чынгісхана лепш.
Таму раней сёй-той быў палітык, эканаміст, памежнік, аграрый і банкір. А цяпер ён яшчэ і паэт. Толькі вершы забыўся.
І, вядома, ён гігант думкі і бацька шматпалярнага свету. Прынамсі ва ўяўнай прасторы беларускага тэлевізара. А да гіганту думкі якія пытанні? Гіганту з вяршыні яго велічы лепш відаць.
Гэта раней беларуская ўлада была здольная да дыпламатычных зігзагаў і геапалітычныя манеўры. А цяпер беларуская ўлада таксама здольная да манеўру, як суставы сямідзесяцігадовага хворага старога. Таму што нічога, акрамя гэтага хворага старога, ад беларускай улады ўжо не засталося.
А хворы стары —
не вельмі надзейная апора стабільнасці. Хворы стары мае
ўласцівасць раптам заканчвацца. Па-за залежнасці ад займаемай пасады і
сусветнагеапалітычнага значэння».