«Ну не можа народ сам быць супраць нас, усё ж добра было»

Арцём Шрайбман разважае пра тое, чаму чыноўнікі не сыходзяць.

1_2815.jpg

Размаўляючы з людзьмі з сістэмы, я налічыў пяць прычын, па якіх розныя чыноўнікі вырашылі застацца. У некаторых спалучаюцца адразу некалькі.

І тут важна зрабіць агаворку, у Беларусі няма кіруючай эліты як адзінага арганізма. У іх няма калектыўнай наменклатурнай ідэнтычнасці, класавай салідарнасці, няма партыі і ідэалогіі, якая б іх аб'ядноўвала. Гэта проста кангламерат асобных людзей, са сваімі жыццёвымі абставінамі, поглядамі, фобіямі і інтарэсамі. І аналізаваць іх трэба не як калектыўнага гульца, здольнага прыняць агульнае рашэнне, а як асобных людзей, кожны з якіх прымае рашэнне за сябе і для сябе.

 

Першая група чыноўнікаў тыя, каго маральныя меркаванні хвалююць менш, чым цалкам сабе канкрэтныя здабыткі і звыклы ўзровень жыцця. Гэта тыя самыя льготныя крэдыты-службовае жыллё-стабільныя зарплаты.

Другая, яны ўсё плюс-мінус ўсведамляюць і нават перажываюць, але ў іх ёсць прагматычны страх паспяшацца. Яны лічаць, што з карабля ніколі не позна саскочыць, але вось ранавата можа быць.

Трэція -- ёсць вялікая група тых, хто жыве ў тым жа інфармацыйным кокане, што і Лукашэнка - дзе ў яго большасць, а рэпрэсіі раздулі СМІ.

Гэтыя людзі спажываюць тую ж інфармацыю што і мы, але ў іх спрацоўвае псіхалагічная абарона – я ж працаваў на гэта дзяржаву столькі гадоў, ну не можа яна быць такой. З инфопотока ў іх свядомасць прасочваюцца больш камфортныя навіны, а менш камфортныя блакуюцца.

Канспіралогія тут важней, чым здаецца. Многія з вас, магчыма, не павераць, але куча чыноўнікаў, нават з умоўна прагрэсіўных ведамстваў, упэўненыя ў знешнім кіраванні апазіцыяй і пратэстамі.

Думаю, справа, зноў-такі, у псіхалагічнай абароне. Ну не можа народ сам быць супраць нас, усё ж добра было, задурылі яму галаву.

Акрамя таго, яны судзяць па звыклым для сябе вопыце. Калі ўсю кар'еру выконваеш і аддаеш загады, жывеш па інструкцыях, мозг не дапускае, што хтосьці можа самаарганізавацца гарызантальна.

Чацвёртая група: значная частка чыноўнікаў проста дыстанцуюць сябе ад таго, што адбылося. Гэтыя сілавікі нешта начудзілі, а я ў сваім мін-фін-эканом-строй-сувязі працую, нікога не чапаю.

Нарэшце, самая цікавая для мяне, пятая група. Гэтыя людзі ўсё бачаць і разумеюць. Але яны вераць у базавую адэкватнасць рэжыму і што, перажыўшы такі шок, улада дакладна пойдзе на рэформы. І калі яны пачнуцца, лепш бы нам, такім разумным і ўсё разумелым, быць на сваіх пасадах, каб іх не занялі нейкія цемрашалы.

Я не ведаю, чаго тут больш-патрыятызму або самаўнушэння, але гэтая група пасыплецца першай у выпадку новай маштабнай эскалацыі гвалту. Таму што памрэ іх базавая вера ў тое, што жесть не паўторыцца.

Без гэтай эскалацыі (якую мне складана жадаць сваёй краіне), нас чакае тое, пра што я ўжо пісаў шмат разоў – далейшае крышэнне сістэмы знізу з-за ўсё больш душнага працоўнага клімату.

Ад безнадзегі, інстынкту ўлады вычышчаць унутраных дысідэнтаў, звальнення калег-сяброў з-за палітыкі, двайной нагрузкі пасля гэтага, не асоба вясёлых заробкаў-самыя амбіцыйныя і адэкватныя працягнуць сыходзіць.

На іх месца альбо будзе складана знаходзіць новых, альбо будуць прыходзіць менш кампетэнтныя. А гэта новыя кіраўніцкія памылкі і... круг запускаецца спачатку.