Сахашчык адказаў на закід украінцаў аб непрызнанні кабінета Ціханоўскай
«Міністр абароны» ў кабінеце Святланы Ціханоўскай у інтэрв'ю выказаўся адносна афіцыйнай заявы ўкраінскага боку аб непрызнанні.
![b8b530bfa39d6b31f359eacb97527499_1.jpg b8b530bfa39d6b31f359eacb97527499_1.jpg](/img/v1/images/b8b530bfa39d6b31f359eacb97527499_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, паводле кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па замежных справах Аляксандра Мярэжкі, ёсць вялікія сумневы ў праўкраінскасці палітычных пазіцый Ціханоўскай і яе крытычнасці адносна Расіі.
«Пазіцыя Ціханоўскай у дачыненні да Расіі і Пуціна не з'яўляецца дастаткова выразнай. Яна нібы баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Напрыклад, дакладна сказаць, што Расія з'яўляецца дзяржавай-тэрарыстам, агрэсарам і ворагам беларускага народа. Акрамя таго, у яе асяроддзі ёсць крыху сумнеўныя людзі. Яна таксама рабіла заявы, звязаныя з Украінай, якія выклікалі неразуменне ва Украіне», — сказаў Мярэжка.
![Аляксандр Мярэжка Аляксандр Мярэжка](/img/v1/images/mjarezka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Мярэжка
Дэпутат дадаў, што такім легітымным беларускім органам, з якім Кіеў мог бы весці дыялог, мог бы стаць полк імя Каліноўскага ў складзе УСУ. Па словах Мярэжкі, полк сваімі дзеяннямі на фронце даказаў, што мае праўкраінскую пазіцыю і аўтарытэт сярод беларускай апазіцыі.
У адказ на гэта Валеры Сахашчык у інтэрв'ю журналісту Васілю Галаванавупаведаміў:
— Я валодаю занадта малым досведам у палітыцы, каб выступаць экспертам і неяк уступаць у спрэчкі з такім паважаным чалавекам. Маё асабістае меркаванне — гэта нейкая памылка, а высновы зробленыя на падставе не да канца вывучанай сітуацыі, нейкіх непраўдзівых фактаў.
Я думаю, гэта сітуацыя будзе выпраўленая. У любым выпадку, нашыя народы павінны быць разам. Ва ўкраінскага народа няма ніякіх падстаў казаць, што беларускі народ з'яўляецца здраднікам, нанёс удар у спіну і гэтак далей.
![apk_2.jpg apk_2.jpg](/img/v1/images/apk_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шматлікія ўкраінскія палітыкі выказваюць мудрыя думкі пра тое, што трэба раздзяляць рэжым, які правіць у Беларусі, і беларускі народ. Гэта сапраўды так. І мне здаецца, што дзеянні, якія вядуць да расколу паміж народамі, — гэта дэструктыўныя дзеянні.
Можна спрачацца пра легітымнасць Святланы Ціханоўскай. У мяне таксама ёсць некаторыя пытанні па дзейнасці Кабінета, але я не бачу сэнсу іх выносіць у публічную прастору, я іх вырашаю ў працоўным парадку канструктыўна. Мы людзі новыя, ніхто з нас не збіраўся быць палітыкам, і Святлана ў тым ліку. Вядома, мы робім нейкія памылкі, нам не хапае вопыту і мудрасці. Але я лічу, што мы павінны гэта абмяркоўваць, прыходзіць да нейкіх рацыянальных рашэнняў, выпраўляць памылкі і рухацца наперад.
![Арастовіч: «Беларусы знаходзяцца ў такой жа акупацыі, як нашы на акупаваных тэрыторыях» Арастовіч: «Беларусы знаходзяцца ў такой жа акупацыі, як нашы на акупаваных тэрыторыях»](/img/v1/images/1_removebg_preview_4.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Галоўнае, што мы мусім разумець: народ Беларусі і народ Украіны павінны быць разам. Ад гэтага выйграюць усе, і мне здаецца, можа, па маёй наіўнасці ці па натуры ідэаліста, усе дзеянні, накіраваныя на адваротны бок, з'яўляюцца дэструктыўнымі.