Першаму трамваю ў Беларусі — 118 год
30 чэрвеня (па новым стылі) 1898 года з дэпо горада Віцебска выйшаў першы трамвай. З гэтай нагоды Отта Крамер напісаў «Трамвайны марш».
![800px_old_vitebsk_.jpg 800px_old_vitebsk_.jpg](/img/v1/userfiles/images/800px_old_vitebsk_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гісторыя віцебскага трамвая пачалася ў 1896 годдзе. За права пабудаваць у горадзе «конна-электрычную чыгунку» ў той час змагаліся трое: ганаровы грамадзянін Кіева Фельдзер, грамадзянін Францыі Фернан Гільён і прадстаўнік Бельгійскага грамадства ў Бруселі Пётр Вільмен. Іх заявы былі разгледжаны гарадской управай, і ў выніку галасавання перамог французскі праект.
![xayfz1_w600h500.jpg xayfz1_w600h500.jpg](/img/v1/userfiles/images/xayfz1_w600h500.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віцебская ўправа заключыла з Гільёнам дамову на будаўніцтва ў Віцебску электрычнай чыгункі. Дамова прадугледжвала перадачу канцэсіі на будаўніцтва і эксплуатацыю трамвая на 40 гадоў. А Гільён павінен быў за ўласны кошт пабудаваць чыгунку, трамвай і ўсю неабходную інфраструктуру. А потым яшчэ і выплочваць з кожнага вагона грошы ў гарадскую казну.
![t1vx22_w600h500.jpg t1vx22_w600h500.jpg](/img/v1/userfiles/images/t1vx22_w600h500.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![5ci5ya_w600h500.jpg 5ci5ya_w600h500.jpg](/img/v1/userfiles/images/5ci5ya_w600h500.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першы віцебскі трамвай выйшаў на лінію 18 (30) чэрвеня 1898 года.
![oz1zz4_w600h500.jpg oz1zz4_w600h500.jpg](/img/v1/userfiles/images/oz1zz4_w600h500.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будаўніцтва трамвая дазволіла вырашыць не толькі транспартную праблему. Напрыклад, электрастанцыя магутнасцю 425 кВт, якую таксама пабудаваў Гільён, асвятляла губернатарскі палац, штаб Двінскай ваеннай акругі, суд, гатэль, лазарэт і тэатр.
![800px_old_vitebsk_.jpg 800px_old_vitebsk_.jpg](/img/v1/userfiles/images/800px_old_vitebsk_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Варта адзначыць, што трамвай у Віцебску з'явіўся раней, чым у Маскве (1899) і Санкт-Пецярбургу (1907). А ў Мінску электрычная чыгунка запрацавала толькі ў 1929 годдзе.
![800px_dvinsk_most_nach20.jpg 800px_dvinsk_most_nach20.jpg](/img/v1/userfiles/images/800px_dvinsk_most_nach20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![800px_zamkovaya_nachxx.jpg 800px_zamkovaya_nachxx.jpg](/img/v1/userfiles/images/800px_zamkovaya_nachxx.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цікавосткі пра віцебскі трамвай:
- Адмыслова для ўрачыстасцяў, звязаных з пускам трамвая, віцебскі кампазітар Отта Крамер напісаў «Трамвайны марш».
- Дліна трамвайнай лініі складала 5.1 км.
- Маторны выгон быў разлічаны на 32 месцы: 20 сідзячых і 12 стаячых на пляцоўках. Прычапны вагон меў 28 месцаў.
- Калі ўсе месцы былі запоўнены, больш людзей у вагон не пускалі.
- Трамвай выходзіў на маршрут а сёмай гадзіне раніцы летам і на гадзіну пазней зімой. Рух спыняўся ў 11 вечара.
- Трамваі хадзілі з інтэрвалам 12-15 хвілін. Праўда, хуткасць была не надта вялікая — у сярэднім 13.5 км/гадзіну.
- У вагон не пускалі п'яных і неахайна апранутых грамадзян, нельга было паліць, правозіць сабак.
- Квіткі прадаваў кандуктар. Праезд каштаваў 5 капеек для дарослых, 3 капейкі для вучняў у форме. Дзеці да 5 гадоў ездзілі бясплатна. Таксама бясплатным быў праезд і для супрацоўнікаў паліцыі.
- Трамвайнае дэпо і зараз знаходзіцца на першапачатковым месцы.
- У Віцебску на вуліцы Фрунзэ, дом 7 працуе музей трамвая.
- На сёння менавіта ў Віцебску існуе найбольш разгалінаваная трамвайная сістэма ў Беларусі.
Фота з сайтаў evitebsk.com і probelarus.by