Унікальная калекцыя здымкаў Цэнтральнай Азіі стагадовай даўніны (ФОТА)

Дзясяткі фота сабраныя ў кардонны альбом-гармонік, які належыць прыватнаму калекцыянеру з Гародні.

turkestan_100_hadosch_tamu__1__logo.jpg


Стрыжка бараноў, выпас коз, зборка юрты ды іншыя сцэны штодзённага побыту Туркестану мяжы ХІХ і ХХ ст. паўстаюць, калі гартаеш невялічкі картонны альбом без пераплёту. Традыцыйна Туркестанам называлі раёны Цэнтральнай Азіі, уключна з Узбекістанам, Туркменіяй, Кіргізіяй, Казахстанам ды тэрыторыямі паўднёвай Сібіры.

turkestan_100_hadosch_tamu__4__logo.jpg
turkestan_100_hadosch_tamu__6__logo.jpg
turkestan_100_hadosch_tamu__3__logo.jpg


На тэрыторыі Заходняга Туркестану, які ў 1867 годзе быў далучаны да Расейскай імперыі, паўстала Туркестанскае генерал-губернатарства, ператворанае пасля ў “Туркестанскі край”. Менавіта тут, як лічыць уладальнік альбому, які прасіў не называць сябе, і праляглі шляхі невядомай экспедыцыі, якой была зробленая падборка здымкаў.

ekspedycyja__pa_centry_u_kapieluszy___kiraunik_logo.jpg

turkestan_100_hadosch_tamu__7__logo.jpg
turkestan_100_hadosch_tamu__9__logo.jpg
turkestan_100_hadosch_tamu__12__logo.jpg



На некалькіх фота, дарэчы, бачныя самі вандроўнікі – некаторыя з іх маюць расейскія вайсковыя ды чынавецкія фуражкі, а вось імаверны лідэр на фота сядзіць пасярэдзіне, у капелюшы. Цікава, што альбом знаходзіўся ў архіве вядомага ў міжваеннай Горадні ксяндза Антонія Курыловіча. Ці меў ксёндз нейкае дачыненне да экспедыцыі, застаецца таямніцай.


turkestan_100_hadosch_tamu__8__logo.jpg

turkestan_100_hadosch_tamu__14__logo.jpg


Калекцыянер кажа, што з радасцю падзяліўся б здымкамі з грамадскасцю: напрыклад, прадставіў для адмысловай выставы ў музеі. Разам з тым, гарадзенец быў бы ўдзячны адмыслоўцам за кансультацыі датычна альбомных фота — ніводнае з іх, нажаль, не падпісанае, таму рэгіён і народнасць можна вызначыць толькі прыблізна. 

turkestan_100_hadosch_tamu__16__logo.jpg


turkestan_100_hadosch_tamu__17__logo.jpg
turkestan_100_hadosch_tamu__15__logo.jpg