Вінаградны кол ў грудзях і экспазіцыя трупаў на парыжскім вакзале. Падарожжа, што ператварылася ў пекла
182 гады таму паміж Версалем і Парыжам адбылася адна з найбольш жорсткіх аварый у гісторыі еўрапейскай чыгункі, якая магла ўнесці да 200 чалавечых жыццяў. Вялізны цягнік, што перавозіў вышэйшых дзеячаў Францыі са святочнага мерапрыемства, быў разарваны на кавалкі і выпалены даштэнту.
Чыгуначная аварыя ў Версалі адбылася ў нядзелю, 8 траўня 1842 года, у дзень ушанавання памяці Луі Філіпа I, герцага Арлеанскага, які быў пакараны смерцю падчас Французскай рэвалюцыі.
Мерапрыемства праходзіла ў Версалі: сярод іншага пышнай часткай свята быў феерверк і вадзяное шоу. А ў 17:30, пасля таго, як свята скончылася, многія прысутныя пайшлі на левабярэжную чыгунку Версаля, каб адправіцца дадому — у бок Парыжа.
У гэты дзень, з улікам вялікай колькасці гасцей, цягнік быў незвычайна доўгім. Па звестках, што зберагліся да нашых дзён, ён складаўся як мінімум з 17 вагонаў і 3 лакаматываў: 2 спераду і 1 ззаду.
На момант ад'езду са станцыі ў цягніку знаходзіліся не менш за 640 пасажыраў, закрытых у сваіх вагонах. Усё было добра, пакуль састаў не наблізіўся да вялікага спуску каля Мёдану (цяпер гэта прыгарад Парыжу). У той момант тэхнічная частка лакаматыву выйшла з ладу, што запусціла пачатак немінучай катастрофы. Як апісвала хронікі вядомае французскае выданне The Morning Chronicle, на схіле лакаматыў пачаў хістацца, а буйная вага ад такой колькасці вагонаў разганяла цягнік з неверагоднай хуткасцю. Ён ператварыўся ў няспынную машыну смерці, выбрацца з якой было немагчыма праз заблакаваныя дзверы.
Колавая вось, што зламалася ў галаўным лакаматыве, зрушыла цягнік з рэек, і ён з віскатам спыніўся. Другі лакаматыў, які рушыў за ім, на поўным газе падняў яго корпус над сабой (нібы цацку!) і пацягнуў астатнюю частку цягніка. Абодва лакаматывы разляцеліся на сотні кавалкаў і раздушылі чыгуначнікаў, якія знаходзіліся ўнутры: кандуктара і топачнікаў. Ад удару скрыні з агнём і вугалем раскідала па зямлі, а патокі ветру раздзьмулі вогнішча на далейшыя вагоны.
Знішчаныя лакаматывы пачалі «з’ядаць» пасажырскія вагоны — тры з іх былі разарваны ўшчэнт. Пажар, дым і пагроза смерці вымусілі каля 40 чалавек выкінуцца з вокнаў. Хаця частка з іх ацалела пра падзенні, усе яны згарэлі ад агню, які распаўсюджваўся вакол цягніка. Чацвёрты пасажырскі вагон не загарэўся, але многія пасажыры атрымалі цяжкія раны або кантузіі. Газета The Examiner апісвала пакуты і жах людзей, якія перажылі аварыю.
«Як толькі адбылася катастрофа, пасажыраў ахапіла агульная паніка; асобы, якія знаходзіліся на дахах, кідаліся з вышыні. Тыя, хто быў унутры, рабілі дзікія намаганні, каб выбрацца праз вокны і аварыйныя выхады. Агню «дапамагалі» таксама разбітыя рэзервуары і катлы, у асяроддзі якіх змагаліся адзін з адным няшчасныя ахвяры аварыі. Некаторыя былі пакрыты крывёю, іншыя, апараныя кіпенем, калі выбраліся з пекла, бегалі сюды-туды, у той час як іншыя зноў гінулі ў полымі. Адзін чалавек, які апынуўся ў першым купэ вагона, хоць і не атрымаў раны, перажыў такое пачуццё страху, што ён страціў памяць».
У першыя хвіліны версальскай аварыі крыкі пацярпелых даносіліся далёка. Як апісвалі ход падзей мясцовыя жыхары, воклічы былі чутныя «на адлегласці дзесяці хвілін хадзьбы ад месца бедства». Яны, аднак, былі кароткімі, таму што перш чым жыхары бліжэйшых дамоў змаглі дабрацца да месца, большасць целаў былі кальцыніраваны. Жар агню быў настолькі моцным, што інструменты, якімі выцягвалі астанкі з вогнішча, ад тэмпературы пачырванелі.
«Крыкі жанчын былі жудасныя; ніколі не забуду жахлівыя гукі агоніі і жаху, якія данасіліся да маіх вушэй. Адзенне адной жанчыны загарэлася, і кожная спроба вызваліць яе была марнай, бо яе ногі былі заціснуты сярод зламанай драўніны вагона, і ўсе, хто спрабаваў яе выратаваць, з жахам бачылі, як яна згарала да смерці», — расказваў адзін з пасажыраў вагона ў хвасце цягніка.
«Маладога чалавека, які знаходзіўся на верхавіне аднаго з вагонаў, ад удару адкінула ў зараснікі вінаграднай лазы. Ён адчуваў сябе жудасна але змог дацягнуцца да суседняга дома. Ён адчыніў дзверы і ўвайшоў, сеў на крэсла і, закрычаўшы, памёр. Адзін з калоў вінаграднай лазы працяў яму грудзі», — апавядаў мясцовы жыхар.
Калі глава Паліцыі даведаўся пра чыгуначную аварыю ў Мёдане, ён хутка прыбыў на месца здарэння разам з службоўцамі і медыцынскай дапамогай. Яны наўпрост на чыгунцы перавязвалі пасажыраў і рабілі ампутацыі, усіх параненых перавозілі ў суседнія дамы, дзе ахвотныя гаспадары прымалі пакутнікаў.
Луі Філіп I таксама прыняў удзел у ратавальных мерапрыемствах і загадаў адкрыць замак Мёдан для параненых.
Абставіна, якая жорстка пагаршала становішча — адсутнасць вады ў непасрэднай блізкасці да чыгункі. Агонь працягваў бушаваць і ноччу, прычым станавіўся ўсё больш інтэнсіўным. Каб прадэманстраваць тэмпературу ўнутры састава, пасля таго, як пажар быў канчаткова патушаны, ратавальнікі паказвалі ювелірныя вырабы, знойдзеныя расплаўленымі сярод попелу.
Спачатку былі ідэнтыфікаваныя толькі сем целаў, таму яны былі дастаўлены непасрэдна ў морг пасля аварыі. Па ліквідацыі наступстваў катастрофы астанкі астатніх ахвяр былі дастаўлены ў вагонах на чыгуначны вакзал у Парыжы. Іх паклалі ў зале чакання і запрасілі гараджан «паглядзець» на трупы, каб, магчыма, апазнаць сваіх сваякоў ці знаёмых па кавалках адзення, якія да іх прыліплі. Пасля апазнання астанкі былі перавезены на могілкі Манпарнас для інтэрнавання.
Версальская чыгуначная аварыя стала самай страшнай катастрофай свайго часу. Газеты публікавалі інфармацыю з рознымі звесткамі аб колькасці загінулых — лічбы вагаліся ад 46 да 200 смерцяў.
Сярод ахвяр быў і вядомы французскі даследчык Аўстраліі, Новай Зеландыі і Антарктыды Жуль Дзюмон д'Юрвіль. Ён атрымаў настолькі моцныя апёкі, што яго ўдалося апазнаць толькі пасля таго, як з яго чэрапа зрабілі злепак.
У рэшце рэшт, аварыя прывяла да істотных зменаў у чыгуначным руху.
Перш-наперш, чыноўнікі адмовіліся ад практыкі замыкання пасажыраў у вагонах, якая стала істотнай прычынай павелічэння колькасці ахвяр Версальскай трагедыі. Французскія ўлады таксама стварылі камісію, якая расследавала аварыю, і камітэт загадаў правераць і замяняць восі пасля праходжання пэўнай адлегласці — па-сучаснаму кажучы, тэхагляд.