«Яны павінны думаць, як глядзець людзям у вочы». Год без Рамана Бандарэнкі — як жыве яго сям’я?
Мінуў год, як не стала Рамана Бандарэнкі: 11 лістапада ён выйшаў у свой двор, каб паразмаўляць з невядомымі, што прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Перамен, і больш дамоў не вярнуўся. Рома быў збіты, звезены ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль у бальніцу, дзе і памёр ад шматлікіх траўм.