Навіны дня. Гадавіна тэракта ў метро, новыя беларускія кнігі і крымінальная справа за бчб-сцяг у Бухенвальдзе

У традыцыйным вячэрнім аглядзе расказваем пра галоўнае, што адбылося ў Беларусі 11 красавіка.

samae_halounae.jpg


11 — сумная і сімвалічная лічба сёння: 11 гадоў таму, 11 красавіка 2011 года, у мінскім метро прагрымеў выбух, які забраў 15 жыццяў і пакінуў сотні пацярпелых. Беларуская лідарка Святлана Ціханоўскаяўшанавала памяці ахвяр тэракта.
Пра тое, як на перамогу Украіны і супраць расійскіх войскаў працуюць беларускія актывісты, чытайце тут.
Нягледзячы на складаныя часы, беларуская культура працягвае расці і развівацца. Сёння пабачыла свет кніга вершаў культуролага Юліі Чарняўскай, на вокладцы якой знайшлося месца Юрыю Зісеру. Таксама выйшла кніга фотаграфа і гісторыка Сяргея Лескеця «Шэпт» — пра свет беларускай вясковай магіію
Беларускі памежны камітэт заявіў пра абстрэл пункта пропуску «польскімі сілавікамі», а беларускія салдаты кідалі ў палякаў камяні, пакуль мігранты спрабавалі прарвацца ў ЕС.
Генпракуратура Беларусі ўзбуділа крымінальную справу за «распальванне нацыяянальнай варожасці». Падставай стала замена афіцыйнага дзяржаўнага сцяга на бел-чырвона-белы падчас урачыстых мерапрыемстваў з нагоды гадавіны вызвалення Бухенвальда.
Весткі з палёў рэпрэсій: зняволенага Паўла Кучынскага, хворага на рак у 4-й стадыі, абвінавачваюць па 5 артыкулах. Палітвязень Андрэй Пачобут месяц правёў на Валадарцы ў «калідоры смерці». «Экстрэмісцкім» сёння прызналі Незалежны прафсаюз РЭП.
У Беларусі +18 новых палітвязняў. Агульная колькасць палітычных зняволеных дасягнула 1120 чалавек.