«Шэпт» — кніга пра падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі
Пабачыла свет першая кніга выдавецкай ініцыятывы «Вільма» — «Шэпт» — падарожны і этнаграфічны нон-фікшн ад фатографа і гісторыка Сяргея Лескеця.

Аўтар кнігі
дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі.
Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі
лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і
траўніц.

У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці. Кніга жыва ў сабе спалучае палявыя запісы з экспедыцый і падарожныя нататкі аўтара.
Паводле ПЭН-Цэнтра