Беларускія салдаты кідалі камяні ў польскіх памежнікаў, пакуль 37 мігрантаў спрабавалі перайсці мяжу
Польская памежная ахова заяўляе, што на працягу мінулай ночы ў раёне Чэрамшы на польскія патрулі было здзейснена два напады: беларускія салдаты кідалі ў іх камяні. У выніку пацярпелі адзін памежнік і салдат польскіх ВС, у памежным аўтамабілі разбітае шкло.
Паведамляецца, што 10 красавіка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна прабрацца 37 чалавек.