Гэта не санкцыі, а бяспека! Найбуйнейшым авіякампаніям РФ забаранілі лятаць у Еўропу

У чорны спіс ЕС патрапілі ўсе найбуйнейшыя авіякампаніі РФ — «Аэрафлот», S7, «Победа», UTair, Nordwind Airlines, «Уральскія авіялініі».

_aeraport___samalet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Такое рашэнне ў ЕС патлумачылі тым, што Расавіяцыя дазволіла сваім  кампаніям эксплуатаваць замежныя самалёты без дзеючага сертыфіката лётнай прыдатнасці, што стала «свядомым парушэннем міжнародных стандартаў бяспекі».

Прадстаўнікі еўрапейскага рэгулятара падкрэслілі, што гэта рашэнне «не з'яўляецца чарговай санкцыяй супраць Расіі» і вынесена выключна на аснове тэхнічных рэгламентаў і меркаванняў бяспекі. «Мы не змешваем бяспеку з палітыкай», — падкрэсліваецца ў заяве.

Авіякампаніям з чорнага спісу забаронена лятаць у еўрапейскім небе.

 Паводле «Медузы»