Польскія футбольныя фанаты «павесілі» Пуціна
Таксама ўвесь матч балельшчыкі скандавалі ўжо прывычную фразу: "Ruska Kurwa".

Польскія фанаты зладзілі магутны перфоманс супраць Пуціна, адлюстраваўшы кіраўніка РФ з пятлёй на шыі.
У суботу, 9 красавіка, падчас цэнтральнага матчу 28-га тура чэмпіянату Польшчы паміж познаньскім «Лехам» і варшаўскай «Легіяй» заўзятары зладзілі акцыю ў падтрымку Украіны.
Ультрас гасцей вывесілі вялізны банер, на якім быў намаляваны прэзідэнт краіны-агрэсара Уладзімір Пуцін у футболцы маскоўскага «Спартака» і з пятлёй на шыі.
Таксама ўвесь матч балельшчыкі скандавалі ўжо прывычную фразу: «Ruska Kurwa».