Памежная служба Польшчы: беларускія сілавікі напалі на памежны патруль
Усяго 9 красавіка беларуска-польскую мяжу паспрабавалі перайсці 14 замежнікаў.
На беларуска-польскай мяжы ў раёне вёскі Дубічы-Цэркеўне беларускія вайскоўцы перакінулі праз агароджу на мяжы драўляны масток, а затым закідвалі камянямі і выкрыквалі абразы ў адрас польскага патруля.
Палякі мяркуюць, што планавалася спроба нелегальнага пераходу мяжы.
Усяго 9 красавіка беларуска-польскую мяжу паспрабавалі перайсці 14 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Турцыі, Ірака і Сірыі.