11 гадоў таму адбыўся тэракт у мінскім метро
Адна з самых страшных трагедый у гісторыі сучаснай Беларусі здарылася 11 красавіка 2011 года. У выніку выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» загінулі 15 чалавек.

11 красавіка 2021 года. Мемарыял на ўваходзе на станцыю «Кастрычніцкая»
Тэрарыстычны акт адбыўся ў Мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года ў 17:55. Спрацавала выбуховая прылада, у выніку чаго загінулі 15 чалавек, больш за 400 былі параненыя.
Каля другога і трэцяга вагонаў цягніка, які накіроўваўся да
станцыі «Інстытут культуры», у гадзіну пік на адной з самых
перагружаных станцый адбыўся выбух самаробнага радыёкіраванага прыстасавання ў натоўпе пасажыраў. Выбуховае прыстасаванне мела магутнасць ад 5
да 7 кілаграм у трацілавым эквіваленце і было начынена металічнымі элементамі,
каб выклікаць шматлікія аскепкавыя раненні ў пацярпелых.
Гэта адзіны тэракт за ўсю гісторыю Мінскага метрапалітэна.
У арганізацыі і здзяйсненні тэракту былі абвінавачаны 25-гадовыя грамадзяне Беларусі Дзмітрый
Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Ім прысудзілі смяротнае пакаранне.