З Зісерам на вокладцы. Культуролаг Юлія Чарняўская выпусціла кнігу вершаў

Культуролаг Юлія Чарняўская выпусціла кнігу вершаў «Мир о тебе». Зборнік быў падрыхтаваны ў той час, калі яна знаходзілася пад хатнім арыштам.

278105982_5291227707555208_3705919700875070201_n.jpg

«Я заўсёды пісала вершы без надзеі дый без асаблівага жадання іх апублікаваць, — піша Чарняўская на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — ...Паўгода таму, у цяжкі смурны час... я паставілася да прапановы скласці ўласны зборнік толькі як да праявы сяброўскага ўдзелу... На шчасце, у адрозненне ад прозы вершы я пісала ад рукі і перапісвала ў сшыткі, і яны ў мяне захаваліся. Старамоднасць бывае выратавальная».

Юлія Чарняўская — удава Юрыя Зісера, аднаго з заснавальнікаўі шматгадовага кіраўніка папулярнага партала T@T.by. Пасля затрымання летась у маі па «справе T@T.by» культуролаг да студзеня 2022-га знаходзілася пад хатнім арыштам.