«Вораг прыйдзе на мой парог». Ганна Севярынец апублікавала новы верш
Пісьменніца і педагог Ганна Севярынец напісала новы верш і выклала яго на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
КатА свайго я заву — Кот.
КАта свайго я заву — Кат.
Рабскае племя заву — Скот.
Брата свайго я заву — Брат.
Колькі прыдумана намі слоў,
Накручана сэнсаў і пад, і на,
Але любоў — гэта проста любоў,
А калі вайна — то гэта вайна.
Вораг прыйдзе на мой парог,
Свет ягоны завецца — цьма.
А я свайго Бога заву — Бог,
Іншых імён у яго няма.