Юлію Ганісеўскую, якая смяялася падчас запісу «пакаяльнага» відэа, вызвалілі. Ёй прысудзілі штраф
Яе муж паведаміў праваабаронцам, што Юлія ўчора ўвечары была дома: «Добры вечар. Юля дома. Нічога не даказалі. Толькі 15 базавых за подпіску на ТГ-каналы».

Нагадаем, учора ГУБАЗіК апублікаваў спробу зняць «пакаяльнае
відэа» з жанчынай: на ім яна смяялася з пытанняў сілавікоў, а калі яе спыталі
«За что были сюды дастаўлены?», адказала — «За шкірку».
Валанцёрку і шматдзетную маці Юлію Ганісеўскую затрымалі ў Гомелі 7 красавіка. Пазней зладзілі ператрус у яе ў хаце.
Жанчыну нібыта
вінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і непадпарадкаванні
міліцыянтам.
У апошні месяц
Юлія актыўна займалася дапамогай украінцам, якія пацярпелі ад нападу Расіі.
Юлія разам з іншымі валанцёрамі збірала гуманітарку і дастаўляла яе на мяжу для
жыхароў украінскіх вёсак.