Эстонія пачала ануляваць візы расійцам, у якіх на аўто ёсць літары Z і V, а таксама георгіеўская стужка

Эстонія пачала ануляваць візы асоб, якія публічна выкарыстоўваюць літары Z і V на машынах, а таксама георгіеўскія стужкі. Уладальнікаў такой сімволікі накіроўваюць на дадатковую праверку на мяжы, падчас якой высвятляюць, як з ім дзейнічаць далей. На 8 красавіка візы ўжо былі ануляваныя ў некалькіх расійцаў, паведамляе err.ee.

photo_2022_04_09_14_38_43.jpg

«Звяртаем увагу на розныя рэчы: літару Z, якая атрымала сумную вядомасць, георгіеўскія стужкі, элементы абмундзіравання расійскага войска. Такія рэчы заўсёды прыцягваюць нашу ўвагу і вядуць да таго, што ўладальніка такой сімволікі накіроўваюць на дадатковую праверку і з ім праводзіцца гутарка. Падчас гэтай гутаркі высвятляецца, як з ім паступяць далей», — растлумачыў начальнік памежпункта ў паўднёва-ўсходняй Эстоніі Петэр Маран.