Жыхара Маладзечна з апошняй стадыяй рака 2,5 месяцы трымаюць за кратамі за каментары
Праваабаронцам стала вядома, пра затрыманне 26 студзеня Паўла Кучынскага. Ён мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака. Папярэдне, Паўла абвінавачваюць у абразе двух суддзяў, Лукашэнкі, супрацоўніка РАУС, а таксама ў пагрозе суддзі і Лукашэнку.
Спачатку родным казалі, што Павел затрыманы на трое сутак, а пасля высветлілася, што яго будуць трымаць пад вартай да суда. Родныя ездзілі ў Бараўляны за паперамі, што яму неабходна лячэнне, пастаянныя абследаванні, і яго нельга трымаць у такіх умовах, пісалі ў пракуратуру і адміністрацыю Лукашэнкі — але нічога не дапамагло.
Сваякам удалося дабіцца, каб Кучынскага звазілі ў Бараўляны
на абследаванне, па выніках якога бачна, што стан здароўя Паўла пагоршыўся,
пачаўся запаленчы працэс. Калі маці прывезла вынікі абследавання следачай з
просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён нібыта не скардзіцца і што
родныя «гэтымі дзеяннямі затрымліваюць працэс».