Расійскі праваабаронца Алег Арлоў затрыманы за антываенны пікет на Чырвонай плошчы
Праваабаронца выйшаў на адзіночны пікет у нядзелю, 10 красавіка.

У Маскве на Чырвонай плошчы паліцыянты затрымалі старшыню рады праваабарончага цэнтра «Мемарыял» (прызнаны «іншагентам» і ліквідаваны) Алега Арлова падчас антываеннага пікету, паведамляе тэлеграм-канал арганізацыі.
На яго плакаце было напісана: «Наша нежаданне ведаць праўду робіць нас саўдзельнікамі злачынстваў».
На Арлова склалі пратакол па артыкуле 20.2 КаАП («Парушэнне правілаў мітынгу») і адпусцілі з АУС.