
Расійскія сектанты ўчынілі скокі пад Гомлем
- Грамадства
- 10-04-2022
«Чароўнае войска спецыяльнага прызначэння Русі» правяло баявыя скокі пад Гомлем, паведамляе канал «Флагшток».

За імпрэзай назіралі гомельскія сілавікі. Міліцыянты папярэдзілі прысутных аб тым, што лічаць акцыю незаконнай. Аднак у далейшым адступілі і назіралі за мерапрыемствам на адлегласці з аўтамабіля. Убаку застаўся і аўтобус з АМАПам.
Ідэалогія гэтай секты прадстаўляе сумесь ідэй славянафільства і расійскага паганства. Яе паслядоўнікі спрабуюць аднавіць СССР і вераць у разнастайныя тэорыі змоваў.
Чаму расійскія сектанты абралі для свайго мерапрыемства менавіта Гомель, застаецца загадкай.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: