У Курскай вобласці РФ павялічваюць узровень тэрарыстычнай небяспекі
«Жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі» — гэта другі ўзровень з трох па ўсталяванай шкале.

Улады прыгранічнай Курскай вобласці Расіі з 11 красавіка ўвядуць «жоўты» ўзровень тэрарыстычнай небяспекі, заявіў губернатар рэгіёна Раман Старавойтаў.
Такое рашэнне, паводле яго слоў, прынята «ў сувязі з магчымымі правакацыямі з боку ўкраінскіх нацыяналістаў».
«Жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі» — гэта другі ўзровень з трох па ўсталяванай шкале.
На тэрыторыі вобласці ўжо ўстаноўлены кантрольныя пункты назірання, дзе будуць знаходзіцца ваенныя і паліцыя, узмоцнена патруляванне населеных пунктаў, паведаміў Старавойтаў.