Жыхару Маладзечна з апошняй стадыяй рака выставілі абвінавачванні па пяці крымінальных артыкулах
У Паўла Кучынскага анкалагічная хвароба ў чацвёртай стадыі. Нягледзячы на гэта, яго трымаюць за кратамі, хаця родныя просяць змяніць меру стрымання.
Паўла Кучынскага абвінавачваюць ажно паводле пяці артыкулаў:
арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады);
арт. 389 (Пагроза ў дачыненні да суддзі);
арт. 368 (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
арт. 391 (Абраза суддзі або народнага засядальніка);
арт. 364 (Пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады).
Яго справу павінны ў хуткім часе накіраваць у суд, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, хлопец мае інваліднасць другой групы, у яго
чацвёртая стадыя рака, аднак яго ўжо 2,5 месяцы трымаюць у зняволенні. За
кратамі стан здароўя Паўла пагоршыўся, пачаўся запаленчы працэс.