Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў «крытую» турму

Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць з калоніі на два гады на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы.

evgeniy_afnagel_foto_iz_facebook_e5fe16cae0cc35dd68bca87c25fc6d99e3d371ec_1.jpg


Такое рашэнне вынесла наваполацкая суддзя Ірына Жарова. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі, дзе Афнагель адбывае пакаранне, піша Еўрарадыё.

Раней паведамлялася, што камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель асуджаны на сем гадоў па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы масавах беспарадкаў. Пакаранне ён адбывае ў наваполацкай калоніі №1.

На пачатку сакавіка палітвязня пасля штрафнога ізалятара, дзе ён прабыў 1,5 месяца, адразу перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Таксама яму зменшылі «атаварку» да 1 базавай велічыні ў месяц.