Палітвязня Яўгена Афнагеля могуць перавесці на тры гады ў «крытую» турму

Камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады, паведаміла праваабаронцам жонка палітвязня. Суд па справе «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоў рэжыму» павінен адбыцца ў красавіку.

_5319299301286984435_120.jpg

Нагадаем, у пачатку сакавіка Яўгена Афнагеля перавялі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі «атаварку» да 1 базавай велічыні ў месяц.

25 траўня 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.