75-годдзе NATO. Дасье ў карыкатурах
Наколькі добра сябе сёння адчувае Паўночнаатлантычны альянс і якую будучыню яму прадракаюць сусветныя СМІ?
У ЗША адбыўся саміт Паўночнаатлантычнага альянса (NATO), прысвечаны 75-й гадавіне структуры. На першы погляд, круглую дату альянс сустракае ў цудоўнай форме. З таго часу, як у 1949 годзе 12 краін падпісалі дамову аб стварэнні Паўночнаатлантычнага альянса, блок пашырыўся да 32 удзельнікаў. Уласна кажучы, найлепшай ацэнкай стану NATO з'яўляецца рэакцыя на юбілей яго супернікаў. У той жа расійскай прэсе блок выступае крыніцай усяго негатыўнага, а яго лідараў ахвотна параўноўваюць з лідарамі Трэцяга Рэйха.
А ў вось заходняй прэсе энтузіязму наконт стану спраў у NATO і яго будучыні не так шмат. Адзначаюць, што ў альянса шмат праблем. Напрыклад, пасля заканчэння «халоднай вайны» сектар ВПК на Захадзе скараціўся. У выніку сёння ў войсках альянса відавочны недахоп амуніцыі. На гэтым малюнку менавіта амуніцыю просіць падарыць яму на свой 75-ты дзень нараджэння, намаляваны ў выглядзе дзядулі, Паўночнаатлантычны альянс.
Безумоўна, моцна б'е па прэстыжы арганізацыі незразумелая перспектыва далучэння да блока Украіны. Сябры блока з падачы яго генеральнага сакратара Енса Столтэнберга лічаць за лепшае гаварыць выключна пра «мост» для Украіны (пад гэтай расплывістай фармулёўкай хаваецца набліжэнне ўкраінскіх дзяржавы і арміі да норм альянса), а не канкрэтным плане еўраатлантычнай інтэграцыі. У Кіеве такая пазіцыя выклікае, мякка кажучы, неразуменне. На малюнку мастака кіеўскага выдання «Kiev Post» Зяленскаму прапануюць перамагчы Пуціна, перш чым прасіць сяброўства ў арганізацыі.
Украінскі крызіс, праблема пашырэння альянса і відавочная тэхнічная негатоўнасць блока супрацьстаяць Кітаю і Расіі — гэта далёка не ўсё. Шмат хто баіцца, што прыход у Белы Дом Дональда Трампа, які хоча рэфармаваць альянс, можа запусціць працэс яго распаду. Безумоўна, гэта згуляе на руку Маскве. Таму аўстрыйскі мастак Маян Камінскі на сваім малюнку лічыць, што Трамп з'яўляецца агентам ВВП.
Моцна кампраметуе арганізацыю супрацоўніцтва з Ізраілем, кіраўніцтва якога абвінавачваюць у генацыдзе палесцінцаў. На гэтым малюнку ізраільскі лідар і старшыня альянса стаяць каля калектыўнай магілы арабаў, якіх забілі Ізраіль і NATO.
Мастак «The New York Times» графічнымі сродкамі звяртае ўвагу на тое, што блок галоўным чынам існуе за кошт амерыканскіх грошай, што адмоўна ўплывае на бюджэт краіны. Большасць іншых сябраў арганізацыі пакуль не вельмі гатовыя выдзяляць грошы на ўзбраенне.
Як бачым, праблем ў блока NATO хапае. Аднак нават у такім стане ён для многіх застаецца асноўнай крыніцай пагрозы міру. Ёсць думка, што NATO стала галоўным віноўнікам серыі жорсткіх канфліктаў у розных частках свету. Ваенны блок падвяргаецца шырокай крытыцы за ўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін і падрыў рэгіянальнага міру і стабільнасці. Сумнеўна, што пашырэнне вылечыць альянс ад мілітарызму. Таму на гэтым малюнку мастак выявіў яго ў выглядзе вялікага бязлітаснага васьмінога, намякаючы на неабходнасць роспуску арганізацыі. У гэтым плане будучыня NATO сапраўды застаецца вельмі спрэчнай.