У Еўрасаюзе нагадалі пра гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі
Пра гэта паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».
Петэр Стана, афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх сувязей, выказаўся пра гадавіну з дня смерці Рамана Бандарэнкі.
«Беларусь праз год: ніякага расследавання, правасуддзя, ніхто не прыцягнуты да адказнасці за смерць Рамана Бандарэнкі. Але мы памятаем! Еўрапейскі саюз працягвае працаваць над правасуддзем для ахвяр і прыцягненнем вінаватых да адказнасці. Рэжым павінен спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных», — напісаў ён у сваім акаўнце ў «Твітары».