Пад міжнародныя санкцыі могуць трапіць гасцініца «Мінск» і аэрапорт
У праект новага пакету санкцый Еўрасаюза трапілі больш за два дзясяткі беларускіх чыноўнікаў, якія садзейнічаюць перамяшчэнню мігрантаў да межаў Беларусі з ЕС, паведаміла Financial Times з спасылкай на дыпламатаў.
У санкцыйны спіс таксама могуць трапіць:
гасцініца «Мінск» — за размяшчэнне мігрантаў,
мінскі аэрапорт,
сірыйская авіякампанія Cham Wings — за дастаўку мігрантаў у Беларусь.
Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза абмяркуюць новы, пяты па ліку, пакет санкцый у панядзелак 15 лістапада. Але ўзгадненне канчатковага спісу асобаў і арганізацый зойме яшчэ некалькі тыдняў, паведамілі дыпламаты.
Паводле «Свабоды».