
«Пуцін мяркуе, што Ангела Меркель гатовая пагаварыць з Аляксандрам Лукашэнкам, — піша Аляксандр Фрыдман. — Пра неабходнасць такой гутаркі Пуцін кажа ўжо ў трэці раз. У нямецкіх крыніцах няма, аднак, ніякай інфармацыі аб тым, што Меркель збіраецца размаўляць з Лукашэнкам, а ў заявах афіцыйных асоб перамовы з дыктатарам у якасці магчымага варыянту вырашэння крызісу нават не разглядаюцца. Падобны званок на фоне абвінавачанняў у злачынствах супраць чалавечнасці, якія вылучаюцца ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, выглядаў бы па меншай меры дзіўна.
Размаўляць з Лукашэнкам у сённяшніх умовах не толькі недарэчна, але і цалкам марна. Званок, калі ён усё ж такі адбудзецца, будзе не проста памылкай, але і маральным банкруцтвам сённяшняга нямецкага кіраўніцтва».