Пуцін: Перакрыццё Беларуссю транзіту газу ў Еўропу будзе парушэннем нашага кантракта
Прэзідэнт Расіі ў эксклюзіўным інтэрв'ю Паўлу Зарубіну заявіў, што перакрыццё Беларуссю паставак расійскага газу ў Еўропу было б парушэннем кантракта.
Уладзімір Пуцін сказаў, што не абмяркоўваў з Лукашэнкам пытанне аб перакрыцці газу.
— Ну, я, шчыра кажучы, пра гэта першы раз чую, таму што вось я двойчы размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам за апошні час. Ён мне ні разу пра гэта не сказаў, нават не намякнуў. Ну, ён можа, напэўна. Хоць нічога добрага ў гэтым няма, — сказаў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі паабяцаў пагаварыць з Лукашэнкам на гэтую тэму. Пры гэтым Пуцін выказаў здагадку, што той сказаў пра перакрыццё газу «проста ў сэрцах».
Нагадаем, падчас нарады з урадам 11 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыгразіў адказам ЕС на пяты пакет санкцый.
«Мы абаграваем Еўропу, яны нам яшчэ пагражаюць, што закрыюць мяжу. А калі мы перакрыем прыродны газ туды? Таму я б кіраўніцтву Польшчы, літоўцам і іншым безгаловым парэкамендаваў думаць перш, чым гаварыць. Але гэта іх справа. Закрыюць — няхай закрываюць. Але МЗС павінен папярэдзіць усіх у Еўропе: калі толькі яны ўвядуць нам дадатковыя санкцыі, "непераварымыя" і "непрымальныя" для нас, мы павінны адказваць. Як адказваць, мы з вамі дамаўляліся паўгода таму», — заявіў ён.