Пуцін паведаміў, што Лукашэнка і Меркель гатовыя пагаварыць адно з адным
Пра гэта раніцай 13 лістапада паведамляюць РІА «Новости».

Пуцін выказаў спадзеў на наладжванне прамога кантакту Мінска з ЕС, у першую чаргу з ФРГ, бо мігранты імкнуцца менавіта туды.
Раней Ангела Меркель тэлефанавала Пуціну, каб абмеркаваць міграцыйны крызіс на беларускай мяжы. Яна заклікала прэзідэнта Расіі аказаць ціск на беларускія ўлады. Пуцін, у сваю чаргу, прапанаваў наладзіць абмеркаванне праблем наўпрост паміж краінамі ЕС і Беларуссю.
У ФРГ патлумачылі, што Меркель абмяркоўвала сітуацыю на беларуска-польскай мяжы з Пуціным, бо пасля выбараў у Беларусі яна спрабавала пагаварыць з Лукашэнкам, аднак гэтага не адбылося праз нежаданне беларускага боку.