Джо Байдэн выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ён занепакоены сітуацыяй у Беларусі, паведамляе golosameriki.com. Заява была зроблена ў кантэксце міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай і Літвой.

bjaacia.jpg


«Я думаю, што гэта выклікае сур’ёзную заклапочанасць. Мы паведамілі [уладам] Расіі і Беларусі пра нашу занепакоенасць, — сказаў Байдэн журналістам на шляху з Белага дому ў рэзідэнцыю Кэмп-Дэвід. — Мы лічым, што гэта [стварае] праблему».
Раней віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс абмеркавала гуманітарны крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі з прэзідэнтам Францыі.
«Што да праблемы Беларусі і таго, што адбываецца на мяжы з Польшчай, мы вельмі занепакоеныя гэтым і надаём гэтаму пільную ўвагу», — сказала Харыс, адказваючы на ​​пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.
«Увесь свет і сусветныя лідары назіраюць за тым, што там адбываецца», — дадала яна.