У Польшчы заявілі, што беларускія вайскоўцы пры дапамозе машыны ламалі агароджу на мяжы

У прэс-службе польскага памежнага ведамства заявілі, што ўначы мігранты выкарыстоўвалі супраць памежнікаў слёзацечны газ, а беларускія вайскоўцы ламалі агароджу.

migranty_granica_polsha_kuznica_01_11112021.jpg


— Беларускія вайскоўцы вырывалі слупкі і разрывалі дрот з дапамогай службовага аўтамабіля. Адначасова яны сляпілі польскія службы страбаскопамі і лазерамі, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што побач у гэты ж час чакалі каля 100 мігрантаў, яны хацелі нелегальна перасячы мяжу. «Беларускі бок выдаў ім слёзацечны газ, які мігранты ўжывалі супраць польскіх служб», — піша ведамства.
За 12 лістапада палякі зафіксавалі 219 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Траіх парушальнікаў мяжы затрымалі. Усе яны грамадзяне Ірака. У дачыненні да 78 чалавек прынята рашэнне аб выправаджэнні з краіны.