Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук зрабілі кавер на песню гурта «Новае неба» і прысвяцілі яго Раману Бандарэнку

Вядомы дуэт Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук пераспявалі культавую песню «Залатыя краты» на словы беларускага паэта Анатоля Сыса. Музыканты прысвяцілі сваю версію твора легендарнага мінскага рок-гурта «Новае неба» памяці Рамана Бандарэнкі, піша reform.by.

skryn_zalatyya_kraty.png

Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,Кроў балюча крапала на маю душуЗ голкі дыямэнтавай аж у тры караты —Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу.
А бывае падаю з усяго размаху,Дык на сэрцы золатам шэсьць крыжоў зьвіняць.Аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, —Ні віном, ні лекамі боль той не суняць, — так гучыць рэфрэн кампазіцыі.
Літаральна за паўгадзіны з моманту прэм’еры песні, відэа дуэта на канале Youtube набрала больш за пяць тысяч праглядаў.