У панядзелак кіраўнікі МЗС ЕС пашыраць санкцыі супраць беларускага рэжыму
Гэта звязана з міграцыйным крызісам.
У панядзелак кіраўнікі МЗС ЕС пашыраць санкцыі супраць беларускага рэжыму, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль.
Паводле яго слоў, у пералік юрыдычных асоб уключаць авіякампаніі і турыстычныя агенцтвы, якія маюць дачыненне да дастаўкі мігрантаў да мяжы ЕС.
Акрамя таго, у санкцыйны спіс могуць быць уключаны яшчэ каля 30 чыноўнікаў. Таксама нядаўна паведамлялася, што пад санкцыі патрапяць Нацыянальны аэрапорт і гатэль «Мінск».