Дасье ў карыкатурах: Паляванне на помнікі
Па ўсім свеце актыўна разбураюць манументы каланіяльнага мінулага. Помнікі скідаюць з пастаментаў і абліваюць фарбай у ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Індыі, Італіі, Новай Зеландыі, Францыі, ПАР і многіх іншых краінах. Якое дачыненне помнікі далёкага мінулага маюць да цяперашніх праблем і чым скончыцца самы вялікі ў гісторыі помнікацыд?