Фэйсбук выбачыўся за опцыю пазначаць «белых расістаў» як мэтавую аўдыторыю

Опцыя дазваляла пры размяшчэнні рэкламы пазначыць у якасці інтарэсаў карыстальнікаў «канспіралагічныя тэорыі белага генацыду».

rus.delfi.ee

rus.delfi.ee


Фэйсбук выбачыўся за тое, што стварыў магчымасць пазначаць «белых расістаў» у якасці мэтавай групы для рэкламных аб'яў. Опцыя была скасаваная пасля таго, як навінны сайт Intercept высветліў, што яна існуе.
Прадстаўнік кампаніі адзначыў, што мэтавыя групы вызначаліся паводле сумесі аўтаматычных працэсаў і кантэнту, які праглядалі карыстальнікі, але вызнаў, што кампанія нясе поўную адказнасць за гэтую памылку.
Сацыяльная сетка Фэйсбук была вымушана ўзмацніць кантроль над сваім кантэнтам у святле шматлікіх скаргаў аб тым, што на прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе паўплывала ўмяшальніцтва расійскіх хакераў.
Актывісты кажуць, што магчымасць пазначаць экстрэмісцкія групы ў якасці мэтавай аўдыторыі палягчаюць спробы маніпуляцый інфармацыяй і распаўсюд фэйкавых навін.
Euronews.com