У Парыжы на акцыю памяці забітага настаўніка выйшлі тысячы чалавек

У розных французскіх гарадах адбываюцца дэманстрацыі ў памяць пра забітага пад Парыжам выкладчыка. Прэзідэнт Эмануэль Макрон назваў напад на настаўніка ісламісцкім тэрактам. Расследаванне вядзе Нацыянальная антытэрарыстычная пракуратура Францыі, паведамляе www.dw.com.



«Не — варварству!», «Я — выкладчык!» — плакаты на дэманстрацыі ў Парыжы ў памяць пра забітага настаўніка Самюэля Паці. Фота www.dw.com

«Не — варварству!», «Я — выкладчык!» — плакаты на дэманстрацыі ў Парыжы ў памяць пра забітага настаўніка Самюэля Паці. Фота www.dw.com

Тысячы чалавек выйшлі на акцыю салідарнасці ў цэнтры Парыжа ў нядзелю, 18 кастрычніка, каб аддаць даніну памяці настаўніку ліцэя Сэмюэля Паці, забітаму два дні таму за тое, што ён паказаў сваім вучням карыкатуры на прарока Мухамеда.

Дэманстранты трымалі плакаты і скандавалі: «Не таталітарызму мыслення!» і «Я — настаўнік».

На плошчы Рэспублікі мітынгоўцы некалькіх хвілін пляскалі ў ладкі ў памяць пра ахвяру тэракту.

Супрацоўнікі рэдакцыі сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, на якую зладзілі напад ісламісты ў 2015 годзе пасля публікацыі карыкатур на Мухамеда, далучыліся да дэманстрацыі, арганізаванай на заклік арганізацыі «SOS Racisme» і прафсаюзаў выкладчыкаў. Правядзенне такіх акцый запланавана ва ўсёй Францыі.

 

Абезгалоўлены за карыкатуры на прарока

47-гадовы Самюэль Паці працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў каледжы ў прыгарадзе Парыжа Канфлан-Сэнт-Анарын. На ўроку, прысвечанаму свабодзе слова, ён паказваў вучням карыкатуры на прарока Мухамеда, апублікаваныя ў Charlie Hebdo. 16 кастрычніка ў вагоне метро на яго з крыкамі: «Алах акбар!» напаў узброены кухонным нажом злачынца і адрэзаў яму галаву.

Нападнік — 18-гадовы чачэнец, які нарадзіўся ў Маскве. Ён разам з сям'ёй з'ехаў з Расіі ў 2008 годзе і атрымаў у Францыі палітычны прытулак.

Паводле www.dw.com