ЗША. Талерантныя валасы

Улады Каліфорніі прынялі закон пра забарону дыскрымінацыі па прыкмеце прычосак.

dzhek_vorobey_dredy.jpg

Высвятляецца, што шмат жыхароў штату адчуваюць сябе некамфортна праз тое, што носяць нестандартныя фрызуры. У лепшым яны становяцца аб’ектам насмешак, а ў горшым — губляюць месца працы і вучобы. 

Асабліва пакутуюць аматары афрыканскіх фасонаў. Паводле прынятага закону, тых, каму не падабаюцца дрэды або афрыканскія косы, будуць лічыць расістамі і караць паводле адпаведнага закону. 

Закон каментуюць па-рознаму. Камусьці ён падабаецца. Нехта лічыць, што дэмакраты, якія кантралююць адміністрацыю штата, проста фліртуюць з афраамерыканскімі выбаршчыкамі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі – 2020. 

Ёсць і тыя, хто выступае ў ролі аракула, спрабуючы спрагназаваць, чаго яшчэ чакаць ад аматараў палітычнай карэктнасці. Напрыклад, чакаецца забарона дыскрымінацыі па прыкмеце ежы або пастанова, якая прымусіць усіх каліфарнійцаў насіць талерантныя дрэды.

Паводле амерыканскай прэсы