40 тысяч чалавек у Дрэздэне пратэставалі супраць расізма

Удзельнікі акцыі Unteilbar — «непадзельны» — выступілі супраць нянавісці і ганення замежнікаў, а таксама супраць «правага павароту» Нямеччыны. Праз тыдзень у Саксоніі адбудуцца выбары.

Удзельнікі акцыі ў Дрэздэне, dw.com

Удзельнікі акцыі ў Дрэздэне, dw.com

На акцыю супраць расізму і дыскрымінацыі ў Дрэздэне выйшлі каля 40 тысяч чалавек. Пра гэта ў суботу, 24 жніўня, заявілі арганізатары шэсця «Unteilbar», што перакладаецца як «непадзельны». Удзельнікі акцыі выступілі супраць нянавісці і ганення замежнікаў, а таксама супраць «правага павароту» Нямеччыны.
«Саксонія не з'яўляецца плямай на карце Германіі. Тут ёсць шмат людзей, якія выступаюць за шматстайную, адкрытую, мірную і вольную дзяржаву. Гэтае мерапрыемства пасылае сігналы і за межы Саксоніі», — заявіла міністр па пытаннях раўнапраўя і інтэграцыі гэтай федэральнай зямлі Пятра Кёппінг.
На мерапрыемстве таксама прысутнічаў віцэ-канцлер і міністр фінансаў Германіі Олаф Шольц. Падобнае мерапрыемства ў Берліне ў кастрычніку мінулага года сабрала 240 тысяч чалавек.
Праз тыдзень у Саксоніі адбудуцца выбары ў зямельны парламент ландтаг. Паводле апытанняў, правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» стане другой палітычнай сілай у гэтай федэральнай зямлі.
Па дадзеных сацыялагічнай службы Infratest Dimap, Хрысціянска-дэмакратычны саюз набярэ каля 30 адсоткаў галасоў, АДГ — 24 працэнты. Левая партыя можа набраць 16 адсоткаў, «зялёныя» — 11 працэнтаў, Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі — 7 працэнтаў галасоў.
dw.com