Паведамляецца пра рэпрэсіі супраць цыган па ўсёй краіне
Аб гэтым ідзе інфармацыя адразу з некалькіх крыніц.
Да Народнай Грамады звярнуўся чалавек, які паведаміў, што ў РУУС Савецкага раёна Мінска АМАП прывёў каля 8 цыганак.
Іншая крыніца, з лякарняў Магілеву паведаміла каналу Nexta, што зранку з мясцовага ІЧУ быў дастаўлены мужчына цыганскай нацыянальнасці з адбітымі ныркамі. Мужчына казаў, што "там яшчэ вельмі шмат нашых засталося".
На тым жа канале паведамляецца, што ў некалькіх гарадах цыгане здымаюць кватэры, каб не быць збітымі міліцыяй. "Па дамах, якія належаць цыганскім сем'ям, міліцыянеры са зброяй ходзяць не толькі ў Магілёве. такія паведамленні ўжо паступалі з Барысава, Бабруйска і іншых гарадоў. У выніку прадстаўнікі дыяспары здымаюць часовае жытло на суткі, каб не быць затрыманымі і збітымі".
Нагадаем, пасля забойства супрацоўніка ДАІ ў Магілёве, якое нібыта было здзейснена людзьмі цыганскай нацыянальнасці, у Магілёве ноччу затрымалі каля сотні цыган. Над імі здзекваліся ўсю ноч, зранку частку адпусцілі.
Паводле hramada.org