Johnson & Johnson здыме з продажу сродкі для асвятлення скуры

Амерыканская кампанія Johnson & Johnson абвясціла аб прыпыненні продажу сродкаў для асвятлення цёмных плям на скуры, паведамляе газета The New York Times.

754939554089503.jpg

Вытворца патлумачыў рашэнне тым, што, як паказалі дыскусіі ў апошнія некалькі тыдняў, назвы і апісанні некаторых прадуктаў Neutrogena і Clean & Clear прадстащляюць светлы тон скуры як больш выйгрышны ў параўнанні з натуральным. Высветлілася таксама, што некаторыя пакупнікі выкарыстоўвалі сродкі, каб зрабіць скуру ў цэлым святлейшай.
Паведамляецца, што прадуктаў лінейкі Clean & Clear для асвятлення скуры не было ў продажы ў ЗША, аднак яны былі даступныя ў крамах у Індыі і на Блізкім Усходзе.
На фоне руху супраць расізму, які ахапіў многія краіны свету, кампаніі сталі мяняць сваю палітыку. У прыватнасці, раней стала вядома, што карпарацыя Mars, якой належыць брэнд Uncle Ben's, вырашыла прыбраць з лагатыпа партрэт афраамерыканца. PepsiCo таксама плануе змяніць лагатып брэнда Aunt Jemima з выявай афраамерыканкі.
interfax.by