Сябар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў патрабуе распачаць крымінальную справу супраць тых, хто яго «выкраў»
Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў, які знаходзіцца цяпер
у Кіеве, выслаў у Следчы камітэт Беларусі заяву аб распачынанні крымінальнай
справы ў дачыненні да невядомых асобаў, якія ўчынілі, як мяркуе Краўцоў, у
дачыненні да яго супрацьпраўныя дзеянні: выкраданне і незаконнае пазбаўленне
волі, паведамляе tut.by.